Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эта жэ жэнсьцьвенна»: Саўка і Грышка спрачаюцца пра нечаканых дэпутатак


Саўка і Грышка спрачаюцца пра нечаканых дэпутатак
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:17 0:00

Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць тое, што Палату прадстаўнікоў трапілі намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім і прадстаўніца Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая.

Саўка:
Слушайце, дарагія дзеці!
Без жэншчын жыць няльзя на сьвеце.
Ані нас іскушаюць,
Но жызьнь нашу украшаюць
У кварціры і ў кіно, і на банкеце.

Грышка:
Так, ёсьць яшчэ ў нас кабеты,
Што маюць сродкі, маюць мэту.
Вось і ў парляманце
Цяпер дзьвюх нашых маеце,
Я спадзяюся, хопіць ім імпэту.

Саўка:
Но тут не абайцісь бяз крытыкі:
Што жэ вы лезеце ў паліціку?!
Ну, прашлі вы дзьве ў парламент,
Всё раўно вас абламают,
Вы жэ самі панімаеце сьцілісьціку.

Грышка:
Спадарыні Анісім з Канапацкай!
Ня слухайце вы Саўкаў сьпеў дурацкі,
А лепей дайце рады,
Навядзіце там парадак -
У балоце заімшэлых псэўда-фракцый!

Саўка:
Можэт, пашылі бы пальто ілі
Мужу і дзецям боршч згатовілі?
Эта жэ жэнсьцьвенна,
Прэкрасна, таржэсьцьвенна,
А дзепутаты — эта не па профілю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG