Губарэвіч: Галасы не лічылі
Правацэнтрысцкая кааліцыя падводзіць вынікі выбараў.
«Ярмошына не дазволіла лічыць галасы, правяраць сьпісы, кантраляваць хаду галасаваньня. Тое, што два кандыдаты патрапілі ў парлямэнт, — сьведчыць пра тое, што прызначаныя ўсе 110», — перакананы Юрась Губарэвіч з руху «За свабоду».
Рымашэўскі: Парлямэнту няма
Віталь Рымашэўскі, БХД: «Там, дзе вылучаліся правацэнтрысты, у буйных гарадах выбары не адбыліся, яўка каля 30 працэнтаў. Парлямэнту няма. Беларусы выказалі сваё стаўленьне да выбараў. У гэтым годзе, як ніколі, паводзіны камісіі былі вельмі брутальныя.
Асноўная задача правацэнтрысцкай кааліцыі — дэлегітымізацыя таго, што адбылося, як у Беларусі, так і за мяжой.
Казаць, што ёсьць прагрэс, — немагчыма. Улады малявалі колькасьць самым моцным кандыдатам — апошнія месцы, каб іх абразіць.
У беларускага народа застаўся адзін шанец — гэта пратэст у любой форме».
Дзясяткі дэпутацкіх мандатаў скрадзеныя — Лябедзька
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька:
«У нас няма стандартаў АБСЭ, няма свабоды выбараў. Дзясяткі дэпутацкіх мандатаў скрадзеныя. Мы ставілі задачу павялічыць колькасьць сваіх актывістаў, гэта ня тысячы, але дзясяткі людзей. Правацэнтрысцкая кааліцыя працягвае сваю дзейнасьць. Мы пераходзім на другі этап сваёй супольнай працы.
Мы прапаноўваем стварыць пляцоўку, на якой бы аб’ядналіся дэмакратычныя кандыдаты, — там мы аб’яднаем высілкі, каб захаваць кантакты з выбарнікамі.
Нелегітымнасьць унутры краіны — гэта тое, што адзначае гэтую парлямэнцкую кампанію».
Анатоль Лябедзька: «Мы пакуль ня ведаем, ці здасьць Канапацкая мандат. Прэс-канфэрэнцыя заўтра а 11-ай у гатэлі Манастырскім. Канапацкая скажа, што будзе рабіць.
Стаўленьне да Канапацкай было пазытыўным, але такое ж стаўленьне было і да шмат якіх іншых кандыдатаў.
Улада кантралявала працэс на ўсіх выбарчых акругах. Кантроль быў. Чаму ўлада дала магчымасьць лічыць галасы на акрузе Канапацкай, — мне невядома. Але нашыя адзнакі не мяняюцца, нават з улікам таго, што яна перамагла».
Кампанiя "Права выбару" не прызнае вынiкi выбарау #вынікі https://t.co/JzC71ynwKL
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Ярмошына: Яўка 74%, выбары адбыліся. Заўвагі спрэчныя. З дэпутатаў адзначыла Варанецкага, Канапацкую, Анісім.#вынікі https://t.co/i3QhuA8Goi
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Янукевiч пра выбары у парлямэнт: Апраудалiся самыя змрочныя прагнозы #вынікі https://t.co/dfVT6S5fOz
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Янукевіч: Змрочныя выбары
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
«На вялікі жаль, кампанія апраўдала самыя змрочныя прагнозы. Тое, што рабілася на падліку галасоў, сьведчыць, што тое, што робіць улада, і само слова „выбары“ знаходзяцца вельмі далёка.
У дзень галасаваньня назіральнікам адмовілі ў доступе да падліку галасоў. Назіральнікам перашкаджалі працаваць — гэтая тэхналёгія ўжывалася даволі адкрыта».
Кампанія «Права выбару» падала 768 скаргаў за ўвесь час назіраньня.
Ярмошыну чыноўнікі і назіральнікі СНД не адпускаюць пасьля прэсухі, віншуюць з ўдалымі выбарамі.#вынікі https://t.co/3E1DmKawIU
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Марголін: Брудныя выбары
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін: «Беларусь страціла магчымасьць далучыцца да дэмакратычных краінаў. Выбары былі як ніколі брудныя, зафіксаваны шэраг правакацыяў».
Iрына Вештард: такой брыдкай кампанii не было нiколi #вынікі https://t.co/42DleoUwED
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Ярмошына «далучыла» Алену Анісім да апазыцыі
На ранішняй прэс-канфэрэнцыі па выніках парлямэнцкіх выбараў Лідзія Ярмошына заявіла, што сярод абраных дэпутатаў ёсьць Алена Анісім, «якая далучае сябе да апазыцыі».
Таксама старшыня ЦВК адзначыла, што ў Палату прадстаўнікоў прайшлі прадстаўнікі АГП (1), ЛДПБ (1), БПП (3) і ПКБ (8). Сярод «зорак» яна згадала алімпійскага чэмпіёна і трэнэра спартовай каманды ўнутраных войскаў МУС, канаіста Аляксандра Багдановіча, дырэктара «Бабушкінай крынкі» Ігара Кананчука.
Ананіч ад імя 600 журналістаў падзякавала Цэнтрвыбаркам. Дзе тыя журналісты? Чаму мала пытаньняў Ярмошынай?#вынікі https://t.co/EWoFdcAzNJ
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Кіраўнік назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў: Парушэньняў не бачылі, хаця, магчыма, яны былі, але нязначныя.#вынікі https://t.co/eI2luqP8JH
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016