Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга Ўладзімера Някляева трапіла ў фінал польскай прэміі Angelus


Журы Літаратурнай прэміі Сярэдняй Эўропы Angelus 2016 году абвясьціла шорт-ліст зь сямі фіналістаў. Сярод асноўных прэтэндэнтаў — польскі пераклад раману Ўладзімера Някляева «Аўтамат з газіроўкай зь сіропам і без».

Сьпіс фіналістаў апублікаваў афіцыйны сайт прэміі. Сярод прэтэндэнтаў, акрамя беларуса Някляева, — Варуян Васганян, Мацей Гэн, Крыстына Сабаляўскайце, Крыстыян Тэадарэску, Альвідас Шляпікас, Анна Янка.

Імя пераможцы будзе агучана падчас традыцыйнай штогадовай урачыстасьці 15 кастрычніка ў музычным тэатры «Capitol» у Вроцлаве. Узнагарода — 150 тысяч злотых (38,7 тыс. даляраў ЗША) і статуэтка аўтарства Эвы Расана.

Раман Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай зь сіропам і без» быў уганараваны Літаратурнай прэміяй Ежы Гедройця ў 2013 годзе.

Пра гэта паведамляе сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG