Ляўрэатаў прэміі журы выбрала з шасьцёх намінантаў, якія былі два тыдні таму вылучаныя з дванаццаткі, што ў сваю чаргу ўтварылася з сарака трох першапачатковых заяўнікаў на прэмію.
Адам Глобус за кнігу «Сказы» стаў ляўрэатам 3-й прэміі імя Гедройца. Ён уганараваны стыпендыяй ва Ўроцлаве.
Альгерд Бахарэвіч — ляўрэат 2-й прэміі імя Гедройца за кнігу «Гамбурскі рахунак». Яго прадставіў Барыс Пятровіч, старшыня Саюзу пісьменьнікаў. Прыз для ляўрэата — творчы адпачынак на швэдзкай высьпе Готлянд. Кніга выйшла ў бібліятэцы Радыё Свабода. Эсэі зь яе цягам доўгага часу зьяўляліся на нашым сайце.
У мінулым годзе Альгерд Бахарэвіч таксама атрымаў другую прэмію імя Гедройца за кнігу «Малая мэдычная энцыкляпедыя Альгерда Бахарэвіча».
Уладзімер Някляеў стаў ляўрэатам 1-й прэміі імя Гедройца. Ён уганараваны за раман «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без».
Уладзімер Някляеў атрымаў грашовую прэмію на 10 тысяч эўра і магчымасьць выданьня перакладу сваёй кнігі ў Польшчы.
На перамогу прэтэндавалі
• «Зямля пад крыламі Фэнікса» Сяргея Балахонава,
• «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» Альгерда Бахарэвіча,
• «Сказы» Адама Глобуса,
• «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» Уладзімера Някляева,
• «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» Людмілы Рублеўскай і
• «Шал» Юр’я Станкевіча.
У цырымоніі ганараваньня бралі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, дырэктар Польскага інстытуту ў Менску, Радца Пасланьнік Пётар Казакевіч, сябры журы прэміі, аўтары, якія прайшлі ў шорт-ліст.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы сьнежня 2011 году і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.
Заснавальнікі прэміі — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і польска-беларускае прадпрыемтсва ЗАТ «Сомбелбанк».
У 2013 годзе прэмія Гедройца будзе ўручаная ў другі раз. Першым ляўрэатам стаў Павал Касьцюкевіч за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Польскі бок пацьвярджае свой намер зрабіць прэмію штогадовай, традыцыйнай узнагародай за дасягненьні ў беларускай літаратуры.
Мэты прэміі:

- ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Giedroyc,1906 — 2000) — публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыскага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura»;
- паспрыяць паглыбленьню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
- папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
- падтрымаць актуальных беларускіх пісьменьнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.