Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-служба віцэ-прэм’ера ў пытаньнях эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Ўкраіны са спасылкай на Генштаб.
Паводле зьвестак ведамства, расейскія вайскоўцы трапляюць у Данбас на аснове ратацыі і прыбываюць з разьмяшчэньня сваіх частак невялікімі групамі, са зброяй і тэхнікай. Згодна з інфаграфікай, прыведзенай у прэс-рэлізе, у канфлікце ўдзельнічаюць вайскоўцы з частак у Ніжагародзкай, Ленінградзкай і Кемераўскай абласьцей, а таксама з Адыгеі.
Раней група Bellingcat апублікавала расьсьледаваньне, у якім прыйшла да высновы, што тысячы расейскіх вайскоўцаў, якія ўзялі ўдзел ва ўзброеным канфлікце ў Данбасе, атрымалі за гэта дзяржаўныя ўзнагароды.
Ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны, паводле дадзеных на жнівень, прымаюць удзел шэсьць тысяч расейскіх кадравых вайскоўцаў і ня менш за 35 тысяч сэпаратыстаў, якія падпарадкоўваюцца Расеі.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1