Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія ўзводзіць сьцяну на мяжы з Расеяй


Ілюстрацыйнае фота. Нарвэска-расейскі пераход у вёсцы Стурскуг
Ілюстрацыйнае фота. Нарвэска-расейскі пераход у вёсцы Стурскуг

Летась праз нарвэска-расейскі пераход у вёсцы Стурскуг прайшлі больш за 5,5 тысячы уцекачоў.

Нарвэгія пачала ўзводзіць сьцяну на мяжы з Расеяй, перадае Польскае Радыё. Даўжыня агароджы складзе 200 мэтраў, а вышыня — тры з паловай мэтры.

Сьцяна будзе ўзьведзеная на кантрольна-прапускным пункце «Стурскуг». Яна павінна спыніць прыток уцекачоў на паўночнай мяжы Шэнгенскай зоны.

Ва ўмовах закрыцьця калідора, які вядзе праз Бальканы, уцекачы ўсё часьцей спрабуюць перабрацца ў Эўразьвяз праз Расею. Летась арктычны памежны пераход у вёсцы Стурскуг перасеклі больш за 5,5 тысячы уцекачоў. Галоўным чынам гэта грамадзяне Сырыі.

Сьцяна ўзводзіцца на месцы старой драўлянай агароджы, якая выкарыстоўвалася ў асноўным для маніторынгу статкаў аленяў.

Улады Нарвэгіі пераконваюць, што рашэньне будаваць сьцяну цалкам прадуманае. Аднак гэтую ініцыятыву раскрытыкавалі прадстаўнікі нарвэскай апазыцыі й праваабарончых арганізацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG