Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
Як заявіла ў аўторак Грыбаўскайце ў інтэрвію літоўскай радыёстанцыі LRT, Беларуская АЭС — «адзін з інструмэнтаў, які можа быць выкарыстаны неканвэнцыйным спосабам супраць Балтыйскіх краінаў».
Акрамя таго, прэзыдэнт заявіла ў інтэрвію, што падыме тэму Беларускай АЭС і на сустрэчы лідэраў Балтыйскіх краінаў зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам. Сустрэча мае адбыцца ў аўторак у Рызе.
«Мы маем на мэце давесьці міжнароднай грамадзкасьці, што адбываецца, каб была інфармацыя пра апошнія аварыі і інцыдэнты, паколькі праект, які рэалізуецца ў таямніцы, уяўляе небясьпеку ня толькі для нас, але і для ўсяго рэгіёну», — сказала прэзыдэнт.
Яна адзначыла, што літоўскія палітычныя партыі павінны прыйсьці да пагадненьня пра тое, як спыніць будаўніцтва небясьпечнай АЭС ля мяжы Літвы.