Такім чынам улады меркавалі спагнаць з 69-гадовай жанчыны штраф за ўдзел у вулічных акцыях на агульную суму 7000 рублёў.
У пікеце ўзялі ўдзел сама Ніна Багінская — яна трымала бел-чырвона-белы сьцяг, незалежная рэжысэрка Вольга Мікалайчык — з плякатам «Дача СТ „Геоляг“ канфіскаваная незаконна. Продажу — не!», а таксама праваабаронца Натальля Гарачка.
Сёньня аўкцыён не адбыўся — не было ніводнай заяўкі ад патэнцыйных пакупнікоў. Стартавая цана была 10000 рублёў.
На ўдзельнікаў пікету склалі пратаколы.