Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook зьмяняе альгарытм барацьбы з правакацыйнымі загалоўкамі


Cацыяльная сетка Facebook абвясьціла аб тым, што зьменіць мэханізм складаньня стужкі навін, каб у ёй было менш артыкулаў зь неінфарматыўнымі і правакацыйнымі загалоўкамі.

Да пераменаў Facebook падштурхнулі шматлікія скаргі: карыстальнікі былі незадаволеныя тым, што загалоўкі артыкулаў уводзяць у зман ці ня ўтрымліваюць ключавую інфармацыю, прымушаючы чытача клікнуць.

Гаворка ідзе пра загалоўкі накшталт «Яна зазірнула пад канапу і ўбачыла гэта ... Я быў у шоку!», «Сабака аббрахаў паштальёна, яго рэакцыя была цудоўная», «Ён паклаў часнык у чаравікі, перад тым як легчы спаць, у тое, што адбылося далей, немагчыма паверыць».

Кампанія вылучае два тыпу «клікбэйт» (ад слоў Click (клікнуць) і Bait (прынада) загалоўкаў.

Гэта загалоўкі, якія не даюць загадзя зразумець зьмест матэрыялу і загалоўкі, якія перабольшваюць значнасьць нататкі.

Створаны пасьля аналізу дзясяткаў тысяч падобных матэрыялаў альгарытм працуе па аналёгіі са спам-фільтрам у электроннай пошце.

Публікацыі сайтаў і старонак, якія дрэнна сябе зарэкамэндавалі, будуць радзей зьяўляцца ў стужках карыстальнікаў.

Пра гэта інфармуе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG