Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» спадзяецца на 25 кандыдатаў у дэпутаты


Прэсавая канфэрэнцыя грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Андрэй Дзьмітрыеў, Тацяна Караткевіч і Сяргей Вазьняк
Прэсавая канфэрэнцыя грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Андрэй Дзьмітрыеў, Тацяна Караткевіч і Сяргей Вазьняк

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» падалі 25 заявак на рэгістрацыю іх у якасьці кандыдатаў у Палату Прадстаўнікоў 6-га скліканьня.

Менавіта гэтую лічбу агучыў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў офісе кампаніі кіраўнік выбарчага штабу «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк. Ён сказаў, што ўсяго спрабавалі пераадолець бар’ер 29 чалавек, аднак 4 не змаглі набраць неабходную тысячу подпісаў. Гэтыя людзі далучацца да іншых камандаў. Усяго ініцыятыўныя групы кампаніі «Гавары праўду» ў 29 выбарчых акругах сабралі 38 тысяч подпісаў грамадзян.

Тацяна Караткевіч, лідэр кампаніі «Гавары праўду», заявіла, што сёлетняя выбарчая кампанія — працяг агульнай стратэгіі «Гавары праўду», і можна вылучыць тры пункты гэтай стратэгіі: удзел у палітычным жыцьці, дыялёг замест канфрантацыі і па-ранейшаму гаварыць праўду. Паводле Тацяны Караткевіч, людзі ставілі подпісы за прадстаўнікоў «Гавары праўду» з задавальненьнем, усім было цікава бачыць новыя твары ў палітыцы і новыя, альтэрнатыўныя падыходы. «І гэта дае нам добры настрой перад пачаткам новага этапу выбарчай кампаніі — агітацыі. А агітацыя стане новым крокам да мірных пераменаў».

Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

Яшчэ адзін лідэр «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, які балятуецца ў сельскай акрузе, што ахоплівае два раёны Менскай вобласьці, Дзяржынскі і Ўзьдзенскі, сказаў, што ён асабіста праехаў больш за 100 вёсак. У размовах зь людзьмі ён пабачыў, што людзям патрэбныя альтэрнатыўныя палітыкі, а вялікія размовы пра дэмакратыю, Злучаныя Штаты і так далей — не. Іх цікавяць мясцовыя рэчы. «Калі ты пачынаеш гаварыць зь імі пра дарогі, пра бальніцы, пра падаткі — вось тады ў іх узьнікае цікавасьць. А вось запыту на Плошчу ў людзей няма».

Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Па назіраньнях Андрэя Дзьмітрыева, мясцовыя выбарцы ведаюць толькі аднаго кандыдата — кандыдата ад улады. Усе астатнія, нават калі яны прадстаўляюць праўладную Камуністычную партыю Беларусі, — гэта для іх прадстаўнікі апазыцыі. На думку Андрэя Дзьмітрыева, галоўнай праблемай гэтых выбараў будзе яўка:

«Ня трэба заклікаць людзей ісьці ў грыбы — трэба заклікаць іх ісьці галасаваць, і не датэрмінова, а менавіта 11-га верасьня. Паколькі сёлета выбары ўпершыню праводзяцца ў адзін тур, чым менш прыйдзе выбарцаў, тым лягчэй будзе ўладзе фальшаваць вынікі галасаваньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG