Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Караткевіч выйшла з «Грамады»


Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

Пра сваё рашэньне яна паведаміла сёньня ў інтэрвію Свабодзе.

«Наступіў час сказаць пра тое, што я спыняю сваё сяброўства ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — заявіла Тацяна Караткевіч. — Чаму? Таму, што вельмі моцна зьмянілася сытуацыя.

Пасьля прэзыдэнцкай кампаніі я стала старшынёй грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“. І для мяне цяпер прынцыпова, каб на выбарах у Палату прадстаўнікоў я прадстаўляла менавіта нашу грамадзкую арганізацыю.

Я хачу сказаць вялікі дзякуй усім сябрам партыі, якія падтрымлівалі мяне падчас прэзыдэнцкай кампаніі і працягваюць падтрымліваць і сёньня. Разам зь імі мы пачалі рух мірных пераменаў і працягваем гэтую працу. Мы хочам вярнуць грамадзтву права голасу.

Нягледзячы на гэта, я хачу сказаць вялікі дзякуй усім сябрам партыі, якія падтрымлівалі мяне падчас прэзыдэнцкай кампаніі і працягваюць падтрымліваць і сёньня. Разам зь імі мы пачалі рух мірных пераменаў і працягваем гэтую працу. Мы хочам вярнуць грамадзтву права голасу, хочам, каб мірныя перамены пайшлі на разьвіцьцё нашай краіны.

Калі ж казаць пра тыя фармальныя дзеяньні, якія тычацца мяне з боку БСДП (Грамада), то я хачу заўважыць: сёньня нам пільна патрэбныя новыя падыходы, новая тактыка дзеяньняў дэмакратычных сілаў. Бо менавіта той фармалізм і давёў нашу апазыцыю да таго крызісу, у якім яна цяпер апынулася.

Мы ў „Гавары праўду“ падтрымліваем іншыя падыходы. Гэта — павага да альтэрнатыўнай кропкі гледжаньня, прага да палітычнай дыскусіі, адсутнасьць фармалізму. Мы скіраваныя на тое, каб прадстаўляць інтарэсы грамадзтва і сваіх выбарцаў».

— Чакаецца, што неўзабаве менскі гарадзкі камітэт «Грамады» будзе разглядаць пытаньне аб вашай партыйнасьці. Вы пойдзеце на гэта паседжаньне?

— Не, я ня бачу ў гэтым неабходнасьці. Я выклала сваю пазыцыю. Да таго ж партыйны статут дазваляе рабіць заяву аб выхадзе з партыі і праз сродкі масавай інфармацыі.

— Ці можна лічыць ваша рашэньне аб выхадзе з «Грамады» спантанным?

Я прывыкла быць мэтанакіраванай, канцэнтраванай, адказнай. І калі ў мяне такія функцыі — сустаршыні кампаніі «Гавары праўду», то я мушу найперш узмацняць сваю арганізацыю.

— Не, я ішла да яго пэўны час. Я прывыкла быць мэтанакіраванай, канцэнтраванай, адказнай. І калі ў мяне такія функцыі — сустаршыні кампаніі «Гавары праўду», то я мушу найперш узмацняць сваю арганізацыю. І ў «Гавары праўду» цяпер ёсьць адчуваньне мабілізацыі, да нас штодня прыходзяць новыя людзі. Цяпер у камандах нашых патэнцыйных кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах на 90% новыя людзі. І мне патрэбна быць для іх зразумелай. Бо ў нас ёсьць свае ідэалягічныя прынцыпы, свая стратэгія. Я хачу, каб мы і надалей засталіся моцнай кампаніяй«.

— Чаму Вы не зрабілі сваю заяву раней, а толькі сёньня?

— Яе актуалізавала выбарчая кампанія. Я вылучаюся кандыдатам па акрузе, у якой жыву. Паглядзела на сябе як бы з боку вачыма выбарцаў. І пабачыла — і лідэр грамадзянскай кампаніі, і сябра партыі. Вырашыла, што патрэбна, каб было «Гавары праўду». І толькі.

Як учора паведамляла Свабода, неўзабаве сталічны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разгледзіць пытаньне пра сяброўства ў партыі былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Тацяны Караткевіч. Падставай для гэтага стала тое, што Тацяна Караткевіч нідзе не заяўляла, што яна выйшла з нашай партыі — распавёў першы намесьнік старшыні партыі Ігар Барысаў. — Аднак у Цэнтральную выбарчую камісію паступілі дакумэнты Тацяны Караткевіч, якая цяпер зьбіраецца балятавацца ў Палату прадстаўнікоў. І ў іх яна пазначаная як беспартыйная. Наколькі мы ведаем, у падпісных лістах Тацяны Караткевіч таксама напісана, што яна беспартыйная.

Паводле нашага Статута БСДП, калі сябра партыі публічна заяўляе, што ён беспартыйны ў СМІ альбо ў дакумэнтах, то партыйная структура павінна прыняць гэтую інфармацыю да ведама і скрэсьліць са сваіх радоў дадзенага сябру.

У партыі маюць рашучы намер паставіць кропку ў гэтым пытаньні. Акрамя таго па выніках вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты мы заўважылі яшчэ некалькі чалавек, якія пакінуць нашу партыю, у тым ліку за тое, што былі вылучаны ад партыі БНФ».

Дарэчы, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч сёньня сказаў Свабодзе, што ён ня ведае, каго канкрэтна мае на ўвазе спадар Барысаў:

Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

«Да мяне з гэтым пытаньнем з „Грамады“ ніхто не зьвяртаўся. Магчыма, маецца на ўвазе спадар Гаўруцікаў зь Віцебску. Але ж ён быў у партыі Мікалая Статкевіча (Народная грамада), якая афіцыйна не зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі. Наколькі я разумею, Аляксей Гаўруцікаў ня мае ніякага дачыненьня да афіцыйна зарэгістраванай „Грамады“ спадарыні Вештард».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG