Пры гэтым 3,5 тысячы могуць быць скарочаны ўжо ў наступным годзе.
Пра гэта паведамляе «Газета.ру» са спасылкай на дакумэнты Міністэрства адукацыі і навукі Расеі. Паводле зьвестак парталу, доля навуковай праграмы ў бюджэце скароціцца з 0,98 адсоткаў у 2015 да 0,87 адсоткаў у 2019 годзе.
У канцы ліпеня больш за сто расейскіх навукоўцаў зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, у якім прапанавалі захады па выратаваньні навукі ад «пасьлядоўнай дэградацыі», у прыватнасьці, рэкамэндавалі ўключыць фундамэнтальную навуку ў сьпіс дзяржаўных прыярытэтаў.
Больш за 8 тысяч навукоўцаў могуць быць да 2019 году звольненыя з расейскіх інстытутаў з-за недахопу сродкаў на дзяржаўную праграму «Разьвіцьцё навукі і тэхналёгій».
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1