Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Турэччыны закрываюць 16 тэлеканалаў і 45 газэт


Прыхільнікі прэзыдэнта Эрдагана ў Турэччыне, Анкара, 16 ліпеня 2016 году
Прыхільнікі прэзыдэнта Эрдагана ў Турэччыне, Анкара, 16 ліпеня 2016 году

Усяго было абвешчана пра закрыцьцё 130 мясцовых выданьняў і каналаў.

Паводле інфармацыі CNN Turk, турэцкія ўлады прынялі рашэньне закрыць дзясяткі нацыянальных СМІ, у тым ліку тры навінныя агенцтвы, 16 тэлеканалаў і 45 штодзённых газэт.

25 ліпеня паведамлялася пра выдачу ордэру на затрыманьне 42 журналістаў. Улады таксама абвясьцілі пра звальненьне больш за 1600 вайскоўцаў, у тым ліку 149 генэралаў і адміралаў.

Раней у сераду міністар унутраных спраў Турэччыны Эфкан Ала паведаміў, што больш за 15 тысяч чалавек былі затрыманыя ў Турэччыне ў сувязі са спробай перавароту, 10 тысяч зь іх — вайскоўцы.

16 ліпеня ў Турэччыне адбылася спроба вайсковага перавароту, аднак улады краіны здолелі падавіць путч. Паводле апошніх зьвестак, у выніку сутыкненьняў загінулі 246 чалавек, ня лічачы путчыстаў, 2185 чалавек атрымалі раненьні.

Паводле падазрэньня ў дачыненьні да спробы перавароту былі затрыманыя і часова адхіленыя ад пасад больш за 60 тысяч чалавек. Сярод іх больш за 9 тысяч паліцыянтаў, 3 тысячы судзьдзяў, а таксама выкладчыкі ВНУ і больш за паўтары тысячы дэканаў. Былі зачыненыя больш за дзьве тысячы арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG