Лексыкон амэрыканскай палітыкі
ЛЕКСЫКОН АМЭРЫКАНСКАЙ ПАЛІТЫКІ
Усё, што трэба ведаць пра амэрыканскія выбары і палітычную сыстэму
Штаты-арэлі - Паліткарэктнасьць - Лібэртарыянцы - Пандыт - палітычны сувэнір - Con-man -Main street - Гішпапанамоўныя выбарнікі - Сінія сабакі - Супэрдэлегаты - «Карэнныя амерыканцы» - Нацыянальныя зьезды - Біблейскі пояс - Аёва - Тэледэбаты - Абяцаньні ў пісьмовай форме - Кокусы -Падтрымка - Сурагаты - Футбольныя мамы - Barnstorming - Джо-вадаправодчык - Кармушка - Lame Duck - Зорна-паласаты сьцяг - Аслы і сланы - Super PACУ інтэрвію The New York Times ён адзначыў, што дапамога будзе аказана толькі тым краінам, якія «выконваюць свае абавязаньні» перад ЗША.
Трамп падкрэсьліў, што гэтая ўмова тычыцца і краінаў Балтыі, дзе ваенная прысутнасьць Паўночнаатлянтычнага альянсу ўзмацнілася пасьля расейскай анэксіі Крыму ў 2014 годзе. Кандыдат у прэзыдэнты таксама выказаў жаданьне скараціць ваенныя выдаткі на дапамогу саюзьнікам, якія ЗША несьлі цягам апошніх гадоў.
Трамп запэўніў, што, у выпадку яго абраньня, Злучаныя Штаты ня будуць спрабаваць аказваць уплыў на іншыя дзяржавы і зьвернуць больш увагі на рашэньне ўнутраных праблемаў.
Выбары прэзыдэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада 2016 году. Дональд Трамп быў зацьверджаны кандыдатам ад рэспубліканцаў на агульнанацыянальным зьезьдзе партыі, які праходзіць у Кліўлэндзе (штат Агаё). У чацьвер, заключны дзень работы зьезду, Трамп выступіць перад дэлегатамі.
Галоўным супернікам Трампа на выбарах, як чакаецца, будзе былая дзяржсакратарка Гілары Клінтан, кандыдатуру якой павінны зацьвердзіць на сваім зьезьдзе дэмакраты.