Выступ Мэланіі Трамп, які зрабіўся цэнтральнай падзеяй на Нацыянальным зьезьдзе Рэспубліканскай партыі ў Кліўлэндзе 18 ліпеня, павінен быў даць адпор крытыкам супярэчлівых выказваньняў Трампа пра эмігрантаў і мусульман.
Лексыкон амэрыканскай палітыкі
ЛЕКСЫКОН АМЭРЫКАНСКАЙ ПАЛІТЫКІ
Усё, што трэба ведаць пра амэрыканскія выбары і палітычную сыстэму
Штаты-арэлі - Паліткарэктнасьць - Лібэртарыянцы - Пандыт - палітычны сувэнір - Con-man -Main street - Гішпапанамоўныя выбарнікі - Сінія сабакі - Супэрдэлегаты - «Карэнныя амерыканцы» - Нацыянальныя зьезды - Біблейскі пояс - Аёва - Тэледэбаты - Абяцаньні ў пісьмовай форме - Кокусы -Падтрымка - Сурагаты - Футбольныя мамы - Barnstorming - Джо-вадаправодчык - Кармушка - Lame Duck - Зорна-паласаты сьцяг - Аслы і сланы - Super PAC
«Дональд мае намер прадстаўляць інтарэсы ўсіх людзей, а ня толькі некаторых», — заявіла Мэланія Трамп пасьля таго, як яе прадставіў муж дэлегатам зьезду, і яна выйшла на сцэну пад песьню We Are The Champions брытанскай рок-групы Queen.
Імігрантка з Славеніі і былая мадэль Мэланія Трамп сказала пра «хваляваньне і драму» выбарчай кампаніі Трампа, і заявіла, што яе «муж будзе заставацца засяроджаным на адным: гэта прыгожая краіна, якую ён вельмі моцна любіць».
Мэланію Трамп абвінавацілі ў плягіяце пасьля таго, як высьветлілася, што першыя два абзацы яе прамовы падобныя на выступ Мішэль Абамы на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі ў 2008 годзе. У адным з урыўкаў Мэланія Трамп кажа:
«Зь юных гадоў, мае бацькі пераконвалі мяне, што варта ўпарта працаваць, каб дамагчыся таго, што вы хочаце ў жыцьці, і што ваша слова павінна адпавядаць справе і што вы павінны рабіць тое, што абяцаеце і ставіцца да людзей з павагай. Так яны вучылі мяне і дэманстравалі мне гэтыя каштоўнасьці ў паўсядзённым жыцьці».
Гэта амаль слова ў слова супадае з прамовай Мішэль Абамы.
Трамп, як чакаецца, будзе афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты на зьезьдзе ў канцы гэтага тыдня і, верагодна, сыдзецца на агульных выбарах 8 лістапада з кандыдаткай ад дэмакратаў і былой дзяржсакратаркай Гілары Клінтан.