Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цырымонія разьвітаньня з Паўлам Шараметам у Кіеве адбудзецца заўтра ва «Ўкраінскім доме»

абноўлена

Украінцы ўшаноўваюць памяць загінулага Паўла Шарамета. Кіеў, 20 ліпеня 2016 году
Украінцы ўшаноўваюць памяць загінулага Паўла Шарамета. Кіеў, 20 ліпеня 2016 году

У Кіеве цырымонія разьвітаньня зь беларускім журналістам Паўлам Шараметам адбудзецца 22 ліпеня ва «Ўкраінскім доме» (вуліца Храшчацік, 2).

Пра гэта Свабодзе паведамілі ў рэдакцыі інтэрнэт-выданьня «Ўкраінская праўда», дзе ​Павал Шарамет працаваў ​апошнім часам як выканаўчы дырэктар.

Цырымонія пачнецца аб 11-й і завершыцца ў 14.00. Потым цела Паўла прывязуць самалётам у Менск. Труну паставяць у царкве Ўсіх Сьвятых (вуліца Каліноўскага, 121) Пахаваюць Паўла Шарамета 23 ліпеня на Паўночных могілках побач з бацькам.

Сёньня кіяўляне, нягледзячы на дождж, працягваюць несьці кветкі на месца выбуху аўтамабіля, у якім ехаў Павал Шарамет.

На гэты момант сьледзтва разглядае шэсьць вэрсіяў забойства. Сярод іх прафэсійная дзейнасьць, непрыязнасьць у адносінах або асабістыя матывы, расейскі сьлед (дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне), замах на Алену Прытулу, на чыёй машыне ехаў Павал Шарамет. Яшчэ дзьве вэрсіі праваахоўныя органы пакуль не агучваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG