Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэйсбук пачаў тэставаць мэсэнджар «сакрэтныя размовы»


Абмяркоўваючы здароўе і грошы, людзі хочуць адчуваць, што яны абароненыя — сьцьвярджаюць кіраўнікі Фэйсбук.

Сацыяльная сетка ў пятніцу пачала абмежаваныя тэставаньні шыфраваных паведамленьняў у сваім мэсэнджары. Новая функцыя «сакрэтныя размовы» робіць паведамленьне даступным толькі канкрэтнаму карыстальніку на канкрэтнай прыладзе — гаворыцца ў паведамленьні сацсеткі.

У «сакрэтных размовах» (Secret Conversations) зьявіцца магчымасьць выставіць час, на працягу якога адпраўленае паведамленьне будзе бачнае таму, хто яго атрымае. Пасьля гэтага тэкст зьнікае і доступ да яго будзе немагчымы. Карыстальнік новага мэсэнджара сам вырашыць, ці хоча ён камунікаваць праз звычайны чат ці праз «сакрэтныя паведамленьні».

Кіраўніцтва кампаніі Фэйсбук адзначае, што і цяпер перапіска і галасавыя званкі ў Фэйсбук Мэсэнджар сур’ёзна абароненыя. Але пры абмеркаваньні здароўя і фінансавых пытаньняў карыстальнікі хацелі б яшчэ большай абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG