Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Футбаліста можна падкупіць і за 100 даляраў». Як у Беларусі праводзяць дамоўленыя матчы


Міліцыя затрымала футбалістаў «Ашмянаў» і менскай каманды «Прамень» пасьля гульні ў Першай лізе Чэмпіянату Беларусі па футболе. Іх абвінавачваюць у дамоўленым матчы. Наколькі часта ў нас здараюцца дамоўленыя гульні, і колькі каштуе падкупіць футбаліста, Свабодзе апавёў сябра сацыял-дэмакратычнай партыі і ігрок са стажам на букмэкерскіх стаўках Павал Знавец.

«Дзіўных» матчаў у Беларусі стала ў чатыры разы болей

Дамоўленыя матчы здараюцца ва ўсіх краінах. Нават у СССР, дзе букмэкеры былі забароненыя, клюбы нярэдка «зьлівалі» матчы. Стваралі такія схемы самі трэнэры, каб, напрыклад, застацца ў Найвышэйшай лізе.

Цяпер жа дамоўленыя матчы ператварыліся ў бізнэс. Вядомы выпадак, калі брамнік зборнай Валерый Шанталосаў быў абвешчаны ў вышук. Шанталосава абвінавачвалі ў тым, што ў 2003 годзе ён падгаворваў гульцоў зборнай забясьпечыць лік, патрэбны для расейскіх букмэкерскіх кантор.

Летась у сусьветныя мэдыі патрапілі каманды Найвышэйшай лігі «Шахцёр» і «Слуцк». Навіна пра матч зьявілася на афіцыйным сайце «Шахцёру», вялася анлайн-трансьляцыя зь яе, а букмэкеры прымалі стаўкі. Насамрэч, гульні ў згаданы дзень паміж гэтым камандамі не было.

«А што ўжо казаць пра ніжэйшыя лігі, — кажа Знавец. — Людзі там гуляюць за бутэрброды, і ёсьць спакуса зарабіць на стаўках».

Па словах Сяргея Сафар’яна, першага намесьніка старшыні Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» (АБФФ), за 2015 год колькасьць «дзіўных» матчаў вырасла ў чатыры разы ў параўнаньні з 2014-м.

«А што ўжо казаць пра ніжэйшыя лігі, — кажа Знавец. — Людзі там гуляюць за бутэрброды, і ёсьць спакуса зарабіць на стаўках».

Павал Знавец
Павал Знавец

Знавец тлумачыць, як можна «купіць» матч. Па-першае, можна падгаварыць галкіпэра прапусьціць пэўную колькасьць галоў. Па-другое, можна паставіць на колькасьць чырвоных картах у матчы.

Найвышэйшая ліга пад кантролем у міліцыі і спэцслужбаў

Вызначыць, што матч дамоўлены, можна па «прагрузы» — вялікай колькасьці ставак на невідавочныя матчы. Часам, гэта робяць самі гульцы і іх сваякі, калі ставяць на свае ж галы ці выдаленьні.

Летась АБФФ налічыла 15 «дзіўных» матчаў
Летась АБФФ налічыла 15 «дзіўных» матчаў

Таксама гэта могуць быць трэція асобы, якія купляюць ці асобных гульцоў, ці цэлую каманду.

«Нехта зь Нямеччыны, скажам, можа за пару тысяч даляраў падкупіць беларускую каманду, — кажа Знавец. — Для заробку грошай празь мясцовых можна набыць некалькі камандаў і зарабляць на гэтым неблагія грошы».

«Нехта зь Нямеччыны, скажам, можа за пару тысяч даляраў падкупіць беларускую каманду, — кажа Знавец. — Для заробку грошай празь мясцовых можна набыць некалькі камандаў і зарабляць на гэтым неблагія грошы».

Менавіта з гэтай прычыны, большасьць сусьветных букмэкерскіх кантор не каціруюць аніякіх беларускіх лігаў, акрамя Найвышэйшай.

Але нават калі каманду і заўважаць на дамоўленых матчах, даказаць яе намер вельмі цяжка. Ва УЕФА гэтыя матчы разьбіраюць так званыя афіцэры нораваў. У Крымінальным кодэксе Беларусі існуе артыкул 253, якім прадугледжвае адказнасьць за подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафэсійна-спартовых спаборніцтваў.

«Прынамсі Найвышэйшая ліга пад кантролем у міліцыі і спэцслужбаў», — кажа Знавец.

Калі матчы заканчваюцца з лікам 7: 0, 6: 0, ведайце — яны купленыя

А ў Першай і Другой лігах Чэмпіянату Беларусі, стаўкі на якія прымаюць літаральна некалькі букмэкерскіх кантор, цалкам магчымыя дамоўленыя матчы. Арганізатар дамоўленых матчаў Уілсан Радж Пэрумал з Сынгапуру параўнаў карумпаванасьць беларускага футболу з альбанскай спартовай мафіяй.

Сяргей Булынёнак
Сяргей Булынёнак

«Ёсьць яшчэ Беларусь, дзе шмат дамоўленых матчаў у ніжэйшых дывізіёнах, — пісаў з-за кратаў у сваёй кнізе пра дамоўленыя матчы Пэрумал. — Калі матчы заканчваюцца там з лікам 7: 0, 6: 0, ведайце — яны набытыя. Гульцы з Усходняй Эўропы гатовыя на ўсё, каб зарабіць на жыцьцё».

Знавец не выключае, што гульца зь ніжэйшых лігаў, дзе часам нават няма заробкаў, можна падкупіць літаральна за 100 даляраў.

«На жаль такое здараецца», — кажа Знавец.

Затрыманым у нядзелю гульцам «Промня» абвінавачваньняў пакуль ня выставілі. Пра падазрэньне футбалістаў у дамоўленым матчы стала вядома толькі падчас затрыманьня Сяргея Булынёнка. Яго і іншых гульцоў абвінавацілі «ў змове зь літоўцам», цытуе футбаліста TUT.BY.

Тым часам Сяргей Сафар’ян заявіў, што матч быў «нячэсным», і што адбывалася маніпуляваньня вынікам. У гэтым замяшаныя букмэкерскія канторы, сказаў ён Прэсболу.

«Пакуль ніякіх навінаў (зь міліцыі — Р.С.) няма, ідзе разбор справы. З дамоўленымі матчамі ніколі ў сваім жыцьці не сутыкаўся. І ні за якія грошы не гуляў бы іх. Я не дзеля гэтага займаюся футболам з самага дзяцінства».

«Пакуль ніякіх навінаў (зь міліцыі — Р.С.) няма, ідзе разбор справы, — сказаў Булынёнак Свабодзе. — З дамоўленымі матчамі ніколі ў сваім жыцьці не сутыкаўся. І ні за якія грошы не гуляў бы іх. Я не дзеля гэтага займаюся футболам з самага дзяцінства».

У Міністэрстве ўнутраных спраў абяцаюць усе адказы наконт пасьляматчавых затрыманьняў даць на афіцыйным сайце. У тым ліку наконт зьбіцьця Сяргея Булынёнка. Ён ужо трэці дзень знаходзіцца ў аддзяленьні нэўрахірургіі ў менскім шпіталі. Заўтра яму зробяць апэрацыю і праз два тыдні выпішуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG