Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская валюта рэзка абясцэнілася праз магчымы Brexit


Фунт стэрлінгаў упаў да 30-гадовага мінімуму ў адносінах да даляра ЗША на фоне дадзеных пра перамогу на рэфэрэндуме 23 чэрвеня прыхільнікаў Brexit, то бок выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу.

Паводле стану на 06:58 брытанская валюта каціруецца крыху вышэй за ўзровень 1,35 за 1 амэрыканскі даляр. Яшчэ апоўначы каціроўкі ў пары фунт / даляр дасягалі адзнакі 1,50.

Падлік галасоў на рэфэрэндуме аб сяброўстве Вялікабрытаніі ў Эўразьвязе працягваецца. Паводле апошніх паведамленьняў, за выхад краіны з ЭЗ прагаласавалі 52% выбарцаў, супраць — 48%. Разрыў падчас падліку галасоў у начныя гадзіны 24 чэрвеня вырас да 750 000 галасоў. Цяпер у прыхільнікаў Brexit больш за 12 мільёнаў галасоў, для перамогі на рэфэрэндуме трэба набраць 16,8 мільёна галасоў.

Рэфэрэндум мае кансультатыўны статус, яго вынікі ня маюць непасрэднай юрыдычнай сілы, і ў выпадку перавагі прыхільнікаў выхаду парлямэнт Вялікабрытаніі павінен будзе для пачатку разгледзець адмену закона, па якім краіна ўступала ў Эўразьвяз.

Галоўныя дэбаты напярэдадні рэфэрэндуму ішлі вакол пытаньняў эканомікі, іміграцыі і, як лічыць частка людзей, празьмернага бюракратычнага кантролю ЭЗ па многіх пытаньнях, якія, на думку людзей, было б лепш пакінуць у кампэтэнцыі асобных дзяржаў.

Нават у выпадку прыняцьця рашэньня аб выхадзе з Эўразьвязу працэдура спыненьня сяброўства ў аб’яднаньні працягнецца ня менш за два гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG