Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі АБСЭ прыедуць на парлямэнцкія выбары ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота. Матэа Мэкачы, адзін з назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЭ падчас парлямэнцкіх выбараў 2012 году
Ілюстрацыйнае фота. Матэа Мэкачы, адзін з назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЭ падчас парлямэнцкіх выбараў 2012 году

У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ атрымалі запрашэньне назіраць за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу БДІПЧ АБСЭ.

Спачатку Бюро мае намер накіраваць у краіну сваю ацэначную місію. Пакуль невядомая дакладная дата прыбыцьця ў Беларусь місіі для назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі. Звычайна яна прыяжджае за 6-8 тыдняў да даты іх правядзеньня, адзначылі ў прэс-службе.

Парлямэнцкія выбары пройдуць 11 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG