Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каханьне на вайне. Васіль Парфянкоў жэніцца з вайсковай доктаркай


Васіль Парфянкоў з будучай жонкай Аленай
Васіль Парфянкоў з будучай жонкай Аленай

Пара пазнаёмілася ў зоне баёў на Данбасе два гады таму, калі Васіль прыехаў добраахвотнікам ва Ўкраіну.

Алена — ваенны тактычны мэдык, вучыць байцоў, як ратаваць сябе ў выпадку раненьня, калі побач няма мэдычнай дапамогі.

Пара кажа, што зарэгіструе шлюб пасьля таго, як скончыцца суд па справе Васіля — якраз сёньня праходзіць суд, які мае вызначыць пакараньне за пагромы офісаў расейскіх банкаў і фірмаў, якія адбыліся 20 лютага ў Кіеве і ў якіх беларус Васіль Парфянкоў браў актыўны ўдзел.

Суд, які адбыўся 26 красавіка, зьмяніў меру стрыманьня для Васіля з хатняга арышту на асабістае абавязаньне. Парфянкоў мяркуе, што атрымае некалькі год зьняволеньня ўмоўна:

«У мяне ёсьць адвакат і ўся неабходная падтрымка. Чакаю, што суд прысудзіць умоўны тэрмін, і тады мы з Аленай зможам афіцыйна расьпісацца», — сказаў Васіль Парфянкоў карэспандэнту Свабоды падчас жалобнага мітынгу на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, на які людзі прыйшлі, каб аддаць пашану загінулым у зоне АТА 11 чэрвеня.

Жалобны мітынг на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве
Жалобны мітынг на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве

Будучая жонка Васіля Парфянкова адзначыла, што вельмі добра ставіцца да беларусаў, і таму моцна ўзрадавалася, калі, пазнаёміўшыся з Васілём два гады таму, даведалася, што той зь Беларусі:

«Вядома, цяжка плянаваць жыцьцё ва ўмовах вайны. А мы называем гэта толькі вайной і ніяк інакш. Афіцыйныя ўлады кажуць пра Антытэрарыстычную апэрацыю, пра Менскія дамоўленасьці, але насамрэч гэта ні што іншае, як лінія фронту і вайна. Учора загінулі шэсьць нашых хлопцаў — а ўлады не прызнаюць ахвяраў, бо гэтыя загінулыя былі добраахвотнікамі і нідзе ня значыліся афіцыйна. Але ж гэта не адмяняе іх сьмерцяў... Калі скончыцца вайна? Думаю, ня хутка. Вельмі цяжка, тым больш, што мы з Васілём абодва ваенныя цяпер людзі. Але мы хочам спадзявацца на лепшае».

Жалобны мітынг на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве
Жалобны мітынг на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG