Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самаабвешчаная ДНР гатовая на наўпроставы дыялёг з Надзеяй Саўчанкай


Саўчанка заявіла, што Ўкраіне патрэбныя наўпроставыя перамовы з лідэрамі сэпаратыстаў.

Прадстаўнік самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін выказаў гатоўнасьць кіраўніцтва ДНР да наўпроставага дыялёгу з Надзеяй Саўчанкай пры надзяленьні яе адпаведнымі паўнамоцтвамі.

У інтэрвію «Інтэрфаксу» Пушылін раскрытыкаваў дзеючых прадстаўнікоў Кіева ў трохбаковай кантактнай групе па мірным ўрэгуляваньні ў Данбасе, якія, паводле яго словаў, спрабуюць пазьбегнуць наўпроставага дыялёгу з самаабвешчанымі ДНР і ЛНР і ўхіляюцца ад узятых на сябе абавязацельстваў па рэалізацыі мірнага працэсу.

Раней у аўторак дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка заявіла, што Ўкраіне патрэбныя наўпроставыя перамовы з лідэрамі сэпаратыстаў, і выказала гатоўнасьць весьці іх зь кіраўнікамі так званых ДНР і ЛНР Аляксандрам Захарчанкам і Ігарам Платніцкім, якія могуць пазыцыянавацца — па словах Саўчанкі — як «народныя дэпутаты» ад гэтых «рэспублік».

Саўчанка таксама падкрэсьліла, што яна супраць вяртаньня Данбасу сілай, і заявіла пра неабходнасьць падоўжыць санкцыі супраць Расеі.

25 траўня ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка вярнулася на радзіму з Расеі, дзе была асуджаная на 22 гады пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG