Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцаў лечаць ад смартфона- і інтэрнэт-залежнасьцяў


Па дадзеных апытаньняў ад інтэрнэт-залежнасьці пакутуюць ўжо больш за палову маладых амэрыканцаў. Ім прапануюць лячэньне, падобнае на лячэньне алькагалізму і наркаманіі: месяц знаходжаньня ў клініцы каштуе 25 тысяч даляраў.

Па дадзеных апытаньня, праведзенага амэрыканскай грамадзкай групай Common Sense Media, 59% бацькоў ўпэўненыя, што іх дзеці пакутуюць залежнасьцю ад мабільных прыладаў. З апытаных тынэйджэраў у залежнасьці прызналася прыкладна палова. Інтэрнэт-залежнасьць аказвае на людзей такое ж разбуральнае ўзьдзеяньне, як наркаманія або азартныя гульні. З-за яе вылятаюць са школ, зьбягаюць з дому, ўпадаюць у дэпрэсію і губляюць апошнія грошы.

У дыягнастычным рэестры псыхічных расстройстваў ЗША «інтэрнэт-залежнасьць» пакуль адсутнічае. Але жыхарам краіны ўжо прапануюць спэцыяльныя праграмы рэабілітацыі ад смартфонаў і інтэрнэту. Паўтара месяца лячэньня ў клініцы абыдуцца ў 25 тысяч даляраў, што параўнальна з расцэнкамі самых дарагіх клінік для лячэньня наркаманаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG