Прэзэнтацыя кнігі публікацыяў пра беларускую мову на сайце Радыё Свабода «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам» пройдзе 19 траўня ў менскай Галерэі «Ў», пачатак у 18:30.
У праграме — словы аўтара і першых чытачоў, відэа моўных апытаньняў на менскіх вуліцах, моўны конкурс, беларуская музыка. Свабода вядзе трансьляцыю.
Пра новую кнігу аўтар распавядаў Міхасю Скоблу ў інтэрвію, у якім казаў: «Бяз моўнага ўчынку нам ня быць народам».
Водгукі на кнігу «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам» далі розныя беларускія аўтары: Пётра Садоўскі, Аляксей Сапрыкін, Уладзімер Арлоў, Надзя Старавойтава, Ірына Дубянецкая.
Відэаперадачы, а таксама тэкставыя публікацыі Вінцука Вячоркі можна паглядзець на сайце Свабоды, паслухаць аўдыёперадачы — адным плэйлістом на Soundcloud.