Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфіскаваны тэлевізар Скрабцоў прадаецца за 2 мільёны рублёў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 16 траўня ў бацькоў былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і былога палітвязьня канфіскавалі тэлевізар.

Гэта зрабілі судовы выканаўца Першамайскага раёну Менску Марына Алісевіч і дырэктар крамы ААТ «БелСпецСбыт» (Продаж канфіскату і закладной маёмасьці) Ільля Кобрынскі.

Пра гэта Свабодзе паведаміў Сяргей Скрабец:

Сяргей Скрабец
Сяргей Скрабец

«Я сказаў ім, што мой бацька — заслужаны работнік прамысловасьці БССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Можа б, пашкадавалі старога, ён зусім слабы пасьля інсульту.

На гэта спадар Кобрынскі мне адказаў так: заслужаных шмат. Я таксама заслужаны хакеіст.

Тэлевізар ацэнены ў два мільёны беларускіх рублёў. Яго выставяць на сайт крамы. Я паглядзеў гэты сайт і проста адурнеў ад убачанага. Аказваецца, тэлевізар — гэта дарагая рэч. Там ёсьць два пэндзлікі, тачылка, тры алоўкі... Зусім, значыць, казна пустая!»

Сяргей Скрабец быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня Нацыянальнага сходу Беларусі (2000–2004 гады). Некаторы час узначальваў нефармальную дэпутацкую групу «Рэспубліка». Летам 2004 году разам з дэпутатамі з гэтай групы Ўладзімерам Парфяновічам і Валерам Фраловым правялі галадоўку пратэсту супраць трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі і супраць унясеньня паправак у выбарчае заканадаўства. Дэпутаты таксама патрабавалі вызваліць палітвязьня Міхаіла Марыніча. Быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту, прымеркаванай да 10-годзьдзя прэзыдэнцтва Лукашэнкі.

Пасьля затрыманьня ў траўні 2005 году Сяргея Скрабца зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў і ў лютым 2006-га асудзілі на два з паловай гады. Разам з Аляксандрам Казуліным у калёніі «Віцьба-3» трымаў галадоўку. Рашэньнем пракуратуры Сяргея Скрабца амніставалі, скараціўшы тэрмін на год, і вызвалілі 15 лістапада 2006 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG