Як паведаміў сёньня прэс-сакратар амэрыканскага ваеннага ведамства Пітэр Кук, праграма, якая атрымала назву «Ўзламаць Пэнтагон», пачалася ў другой палове красавіка і завяршылася на мінулым тыдні.
«Міністар абароны Эштан Картэр задаволены яе вынікамі. Мы лічым яе пасьпяховай», - сказаў Кук. Паводле яго, вучэньні, да якіх былі прыцягнутыя добраахвотнікі зь ліку амэрыканскіх грамадзян, дазволілі «выявіць слабыя месцы і вызначыць контрмеры „для абароны кампутарных сыстэм Пэнтагону“. Вучэньні дазволілі зьвярнуць увагу на такія рэчы, якія мы самі не маглі заўважыць», - удакладніў прэс-сакратар.
Паводле яго, хакеры, якія «асабліва вызначыліся» атрымаюць узнагароджаньне.