18 траўня ў Менску Нацыянальны гістарычны музэй адкрые ў дворыку музэя выставу фотамастака Марыны Бацюковай “Сула. Непарыўнае”. Гэта шырокафарматныя каляровыя фотаздымкі жанчын у нацыянальных строях на будынках, прысьвечаныя народнаму абраду «Пахаваньне стралы (сулы)».