Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» патрабуе вызваліць раварыста Дзьмітрыя Паліенку


Рукі Стаса Канавалава, раварыста, які быў затрыманы ў пятніцу, 29 красавіка, падчас велазаезду «Крытычная маса» і правёў на Акрэсьціна тры дні
Рукі Стаса Канавалава, раварыста, які быў затрыманы ў пятніцу, 29 красавіка, падчас велазаезду «Крытычная маса» і правёў на Акрэсьціна тры дні

Праваабарончы цэнтар «Вясна» патрабуе вызваліць Дзьмітрыя Паліенку да канца сьледзтва, а таксама спыніць перасьлед удзельнікаў мірных сходаў і назіральнікаў.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве «Вясны».

Праваабаронцы расцэньваюць перасьлед удзельнікаў заезду раварыстаў «Крытычная маса» як вынік «выказваньня імі меркаваньня, абмежаваньня права на мірныя сходы». Таксама ў заяве адзначаецца «непрапарцыйнасьць ужываньня гвалту ў дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі пры спыненьні акцыі і затрыманьнях».

«У выніку адміністрацыйна перасьледуюцца шэсьць чалавек, у тым ліку адзін назіральнік. Пры спыненьні ўдзельнікаў супрацоўнікамі ДАІ і АМАПу затрыманым былі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні і сапсаваная іх маёмасьць.

Узбуджэньне крымінальнай справы па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь („Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў“) супраць Станіслава Канавалава і Дзьмітрыя Паліенкі не павінна быць справакаванай формай перасьледу ўдзельнікаў мірнай акцыі», — адзначаецца ў заяве.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» лічыць непрапарцыйнай мерай перасьледу сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай за падзеі 29 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG