Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распаўсюднікі спайсаў атрымалі 10–15 год турмы


У Менску завяршыўся суд па справе Паўла Палітанскага і 14 ягоных саўдзельнікаў.

Суд Першамайскага раёну Менску абвясьціў прысуды ўдзельнікам злачыннай групоўкі, якая распаўсюджвала псыхатропныя рэчывы праз інтэрнэт. Паўтара дзясятка чалавек былі абвінавачаныя паводле частак 3 і 4 арт. 328 Крымінальнага кодэксу. Прысуды яшчэ не набылі сілу. Большасьць асуджаных не прызналі сябе вінаватымі і зьбіраюцца абскардзіць прысуды.

Да 10 год пазбаўленьня волі асуджаныя Павал Палітанскі, Анастасія Булыгіна і Аляксандар Пілец, да 12 год — Кірыла Бугаеў, Андрэй Сульжыца, Дзяніс Саўчанка, Мікіта Францкевіч, Яўген Слабко, Мікалай Пятровіч і Яўген Парфёнаў. 13 год за кратамі атрымаў Аляксандар Грышановіч, 14 — Кірыла Апановіч і Руслан Аліеў, 15 — Аляксей Казлоўскі. Ува ўсіх суд пастанавіў канфіскаваць маёмасьць.

Тым часам у Менскім гарадзкім судзе працягваецца яшчэ адна гучная справа аб распаўсюдзе наркотыкаў. У ёй фігуруе 17 чалавек, у тым ліку былыя супрацоўнікі КДБ і міліцыі. Сьледзтва лічыць, што арганізатарам незаконнай групоўкі распаўсюднікаў наркотыкаў быў журналіст паводле адукацыі Канстанцін Вілюга, які заснаваў у Маскве фірму па продажы спайсаў. Вядома, што сваёй віны Канстанцін Вілюга не прызнае.

Раней гандляры наркотыкамі з «групы Зайцава» атрымалі ад 9 да 19 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG