У паведамленьні, якое зьявілася сёньня на старонцы ведамства ў Фэйсбуку, гаворыцца, што цэнтральны апарат службы прыпыніў дзеяньне рашэньня Кіеўскага гарадзкога цэнтру занятасьці пасьля пісьмовага звароту Шустэра.
Пра тое, што Шустэр, які мае грамадзянства Канады і Італіі, пазбаўлены дазволу на працу, стала вядома 26 красавіка. Цэнтар занятасьці патлумачыў сваё рашэньне тым, што Шустэр падаў падатковыя дакумэнты з несапраўднымі зьвесткамі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў надзею, што адпаведныя службы неўзабаве ўрэгулююць інцыдэнт з журналістам. Сам тэлевядучы на знак пратэсту абвясьціў галадоўку — да таго моманту, калі яму вернуць права працаваць у краіне.
Дзяржаўная служба занятасьці Ўкраіны прыпыніла, да высьвятленьня абставінаў, сваё рашэньне ануліраваць дазвол на працу ў краіне тэлевядучаму Савіку Шустэру.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1