Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым амбудсмэнам Расеі стала генэральша МУС


Дзяржаўная дума Расеі абрала новага упаўнаважанага па правах чалавека. Дэпутаты падтрымалі кандыдатуру прадстаўніка ад «Справядлівай Расіі» Тацяны Маскальковой.

Выступаючы ў Дзярждуме адразу пасьля прызначэньня, Маскалькова заявіла пра гатоўнасьць супрацьстаяць «спробам Захаду выкарыстоўваць правы чалавека ў якасьці палітычнай прылады».

«Сёньня праваабарончая тэма стала актыўна выкарыстоўвацца заходнімі і амэрыканскімі структурамі ў якасьці зброі шантажу, спэкуляцый, пагроз, спробаў дэстабілізаваць і аказаць ціск на Расею. І ва упаўнаважанага па правах чалавека ёсьць дастаткова інструмэнтарыяў, каб змагацца з гэтымi зьявамі», — сказала Маскалькова.

Раней крыніцы РБК паказвалі на Маскалькову як на прыярытэтнага кандыдата на гэтую пасаду. Генэрал-маёр МУС і былы член «Яблоко» цяпер знаходзіцца ў фракцыі «Справядлівай Расеі».

Крыніцы казвалі, што ў яе ёсьць «досвед праваабарончай працы» і яна зьяўляецца членам «апазыцыйнай партыі», і, такім чынам, «можа апаніраваць чыноўнікам».

Маскалькова працавала кансультантам у аддзеле па пытаньнях памілаваньняў пры прэзыдыюме Вярхоўнага Савету СССР. Адтуль яна перайшла на працу ў МУС, дзе даслужылася да званьня генэрал-маёра. У Думу яна трапіла ў 1999 годзе ад партыі «Яблоко», пазьней перайшла ў «Справядлівую Расею».

Дэпутатка вядомая некалькімі ініцыятывамі і заявамі, у тым ліку аб перайменаваньні МУС у ВЧК, дапаўненьні Крымінальнага кодэксу артыкулам «замах на маральнасьць» і забароне пальмавага алею.

Пасада ўпаўнаважанага па правах чалавека вызвалілася пасьля пераходу Элы Памфілавай на працу ў Цэнтральную выбарчую камісію і прызначэньня яе кіраўніком ЦВК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG