Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: здаецца, альгарытм вызвалення Саўчанкі ўзгоднены


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што падчас ўчорашняй тэлефоннай размовы з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным, як яму здаецца, «удалося ўзгадніць пэўны альгарытм вызвалення» лётчыцы Надзеі Саўчанкі, прысуджанай у Расеі да 22 гадоў пазбаўленьня волі.

«Для мяне, як для прэзыдэнта Ўкраіны, вызваленьне ўкраінцаў з расейскага палону мае прынцыповае значэньне» — падкрэсьліў Парашэнка.

У Крамлі, камэнтуючы словы ўкраінскага прэзыдэнта, заявілі, што лёс Саўчанка сапраўды «абмяркоўваўся» падчас размовы з Пуціным. Аднак пра падрабязнасьці гэтага абмеркаваньня прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзмітрый Пяскоў сказаць адмовіўся.

Напярэдадні ў Кіеве суд прысудзіў да 14 гадоў пазбаўленьня волі расейцаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава, прызнаўшы іх вінаватымі ў «вядзеньні вайны супраць Украіны», а таксама ў «арганізацыі і зьдзяйсьненьні тэракту». Шэраг расейскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў пасьля гэтага заявілі, што вынясеньне прысуду дазваляе пачаць працэс абмену расейцаў на Саўчанку.

Надзея Саўчанка, асуджаная ў Расеі па абвінавачаньні ў саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 году. На наступны дзень пасьля вынясеньня абвінаваўчага прысуду — 6 красавіка — украінская лётчыца ў знак пратэсту абвясьціла галадоўку. Яе адвакаты паведамляюць аб хуткім пагаршэньні здароўя сваёй падабароннай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG