Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ГРУшнікі, узятыя ў палон на Данбасе, атрымалі па 14 гадоў турмы


Яўген Ерафееў (зьлева) і Аляксандар Аляксандраў падчас суду
Яўген Ерафееў (зьлева) і Аляксандар Аляксандраў падчас суду

За тэрарызм і вядзеньне агрэсіўнай вайны.

Галасееўскі раённы суд Кіева прысудзіў расейскіх вайскоўцаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава да 14 гадоў турмы кожнага.

Расейскіх вайскоўцаў прызналі вінаватымі па ўсіх артыкулах абвінавачаньня, уключаючы тэрарызм і вядзеньне агрэсіўнай вайны.

Пры гэтым пракуроры прасілі даць расейцам па 15 гадоў зьняволеньня.

16 траўня мінулага году расейскія спэцназаўцы Аляксандар Аляксандраў і Яўген Ерафееў былі затрыманыя ў зоне правядзеньня баявых дзеяньняў на Данбасе паблізу гораду Шчасьце Луганскай вобласьці. Пракуроры прад’явілі абодвум аднолькавыя абвінавачваньні: незаконнае перасячэньне мяжы, забойства ўкраінскага вайскоўца.

Расейскім спэцназаўцам, якіх таксама называюць супрацоўнікамі Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня (ГРУ) Узброеных сіл Расеі, інкрымінуюць яшчэ і тэрарыстычны напад на пазыцыі 92-й брыгады, якія ахоўвалі ЦЭЦ у горадзе Шчасьце. Спачатку Ерафееў і Аляксандраў назваліся расейскімі вайскоўцамі, але на судзе адмовіліся ад паказаньняў.

Аляксандрава і Ерафеева лічаць галоўнымі прэтэндэнтамі для абмену на ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі, у прыватнасьці, на Надзею Саўчанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG