Сьведка-лесаруб
Сьведка Ігар Івашкевіч, паводле прафэсіі — вальшчык лесу, знаходзіўся 26 лістапада на чыгуначным вакзале Менску, бачыў, як супрацоўнік міліцыі падыйшоў да Аватарава. Той, паводле сьведкі, замарудзіў, расшпіліў куртку, і пасьля гэтага яны выйшлі зь міліцыянтам.
Пасьля гэтага яго выклікалі ў той пакой і паказалі, што ў Аватарава быў пісталет і граната. Яму сказалі, што граната ўжо была абясшкоджаная. Паводле сьведкі, Аватараў казаў, што «знайшоў» гэтыя рэчы. Таксама ён бачыў нашыўкі і даведку, што ён зьяўляецца байцом «Правага сэктару». Але сам сьведка ня бачыў, каб у Аватарава нешта забіралі.
Дапытваюць сьведак
Пачаўся допыт сьведак. Падобна на тое, што суд сьпяшаецца. Аватараў усьміхаецца, трымаецца дастаткова ўпэўнена.
Аватараў прызнаў адну гранату
Абвінавачаньне Аватараву выстаўлена па 228,ч.2 і 295,ч.2 артыкулах.
Падсудны прызнаў віну часткова. Прызнаў, што правёз сыгнальную вучэбную гранату, але ня лічыць яе баявой, як вырашыла экспэртыза. Адносна другой самаробнай гранаты, то віну не прызнаў.
Тарас Аватараў - Свабодзе пра ціск у СІЗА: Кідалі з адной прэс-хаты ў другую. Дамагаліся прызнаньня.#avatarau https://t.co/0sAx5xn89G
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.4.2016
Аватараў не захацеў, каб яго здымала расейскае ТБ
Перад судом, калі карэспандэнты здымалі Аватарава, ён абурыўся толькі на адрас карэспандэнта расейскага тэлебачаньня і адмовіў таму ў здымках.
Аватараву не далі вывучыць матэрыялы справы
Аватараў прасіў суд адкласьці працэс, бо ён не пасьпеў азнаёміцца з матэрыяламі справы, паколькі сьледчы Кука даў яму на гэта толькі 4 гадзіны, а ў справе 4 тамы. Суд гэтае хадайніцтва адхіліў.
Хадайніцты адхілілі
У тым ліку і наконт прапановы наладзіць сустрэчу са старшынём КДБ.
Аватараў настойваў, казаў, што ў яго ёсьць што распавесьці пра сьледзтва.
Аватараў зьвярнуўся да старшыні КДБ і суду
Ён выступіў з прапановай правесьці дыспут аб праблемах нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў. Таксама падсудны зьвярнуўся да суду з просьбай ужыць да яго амністыю, прымеркаваную да 70-годзьдзя Перамогі, і вызваліць.
Аватараў заявіў, што ў СІЗА яго прэсуюць
Пачаўся працэс над Тарасам Аватаравым. У інтэрвію Свабодзе ён заявіў перад судом, што яго прэсуюць, кідаюць у так званыя «прэс-хаты», такім чынам дамагаюцца прызнаньня.
Судзіць Аватарава судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Жукоўская.
Аватараў з клеткі адмовіў у здымках карэспандэнту ТВ Расеі з-за таго, што той быў у зоне АТА ва Ўкраіне.#avatarau https://t.co/iT9nmckxG3
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.4.2016