Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: У асобе Беларусі мусульманскія дзяржавы заўсёды знойдуць надзейнага і прадказальнага партнэра


Аляксандар Лукашэнка і Рэджэп Эрдаган
Аляксандар Лукашэнка і Рэджэп Эрдаган

Беларусь імкнецца ўмацоўваць і разьвіваць сувязі з ісламскім сьветам. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Стамбуле на саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.

«Імкненьне ўмацоўваць сувязі з ісламскім сьветам — абсалютна сьвядомы выбар, якога Беларусь стала прытрымліваецца. Праводзячы палітыку шматвэктарнасьці і адкрытасьці зьнешняму сьвету, не жадаючы замыкацца ў вузкіх рамках эўрацэнтрызму, мы яшчэ ў канцы 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя сталі адзінай на той момант эўрапейскай краінай — паўнапраўным сябрам Руху недалучэньня», — заявіў Лукашэнка.

«Лічу, што з улікам высокага ўзроўню нашых даверных адносін з многімі мусульманскімі дзяржавамі і блізкасьці пазыцый па канцэптуальных міжнародных пытаньнях атрыманьне Беларусьсю статусу назіральніка ў АІС стала б лягічным крокам, які адкрывае новыя магчымасьці для разьвіцьця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — заявіў кіраўнік Беларусі.

Ён запэўніў, што ў асобе Беларусі мусульманскія дзяржавы заўсёды знойдуць надзейнага і прадказальнага партнэра.

«Цалкам відавочна, што без мусульман немагчыма станаўленьне сапраўды шматпалярнага сьвету, контуры якога гэтак пакутліва фармуюцца сёньня. Разам зь іншымі важнымі геапалітычнымі гульцамі ісламскі сьвет можа стаць адной з апор стабільнасьці і бясьпекі, рухавіком прагрэсіўнага і ўстойлівага разьвіцьця на плянэце», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле кіраўніка Беларусі, ніводная дзяржава ў розных частках сьвету ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы перад пагрозай тэрарызму.

Лукашэнка адзначыў, што менавіта цяпер варта было б абʼяднаць намаганьні ў барацьбе з сучаснымі выклікамі і пагрозамі.

«Аднак замест гэтага многія занятыя сёньня абвінавачваньнямі ў адрас адзін аднаго. Як доўга гэта можа працягвацца? Калі не спыніць гэты працэс, у нейкі момант ён можа дасягнуць сваёй крытычнай масы, набыць незваротны характар і прывесьці да непрадказальных наступстваў».

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі стагодзьдзямі выдатна ўжываюцца прадстаўнікі розных рэлігій, і ў кожнага зь іх свая дарога да храму.

«Мы кожнаму гэтую дарогу гарантуем, — сказаў кіраўнік Беларусі. — Глыбока сымбалічна, што менавіта тут, у Стамбуле, на прадстаўнічым форуме я магу паведаміць вам пра важную падзею для ўсіх беларускіх мусульман. У сталіцы нашай дзяржавы завяршаецца будаўніцтва Саборнай мячэці, адкрыцьцё якой адбудзецца ў бліжэйшы час».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG