Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў Палацы Рэспублікі

Першая сустрэча Сьвятланы Алексіевіч у Менску пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2015 году. Радыё Свабода вяла жывую трансьляцыю

14 красавіка Радыё Свабода і Саюз беларускіх пісьменьнікаў правялі ўрачыстую прэзэнтацыю кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў малой залі Палаца Рэспублікі. Удзел у імпрэзе ўзяла сама Сьвятлана Алексіевіч. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю.

«Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе» — кніга з сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.

15:44 14.4.2016

Але! Так рыхтавалі сцэну да прэзэнтацыі:

15:31 14.4.2016

Запусьцілася жывая відэатрансьляцыя. Глядзіце на Youtube ці ў вакенцы вышэй ↑ .

15:22 14.4.2016

Пакуль не пачалася прэзэнтацыя (і віэдатрансьляцыя), праверце, ці добра вы ведаеце аўтарку, яе кнігі і лёс:

Тэст: Наколькі добра мы ведаем Алексіевіч?

15:12 14.4.2016

Гэта не прадугледжвалася адмыслова, але сёньняшняя сустрэча з Алексіевіч — першы публічны выступ у Беларусі пасьля «Нобэля» — пройдзе ў месцы, выяўленым на вокладцы ейнай кнігі «Час сэканд-хэнд», у Палацы Рэспублікі. Уваход зь левага боку, калі глядзець на вокладку.

11:34 14.4.2016

Радыё Свабода і Саюз беларускіх пісьменьнікаў праводзяць урачыстую прэзэнтацыю кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў малой залі Палаца Рэспублікі 14 красавіка а 16-й гадзіне. Удзел у імпрэзе бярэ Сьвятлана Алексіевіч. Пачатак жывой трансьляцыі з прэзэнтацыі а 15:30.

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.

XS
SM
MD
LG