Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка абяцае, што ягоныя афшоры патлумачаць юрысты


Раней Генпракуратура Ўкраіны адмовілася расьсьледаваць «афшоры» прэзыдэнта краіны.

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка адхіліў абвінавачваньні ў валоданьні афшорамі. Паводле яго, стаўшы прэзыдэнтам, ён «адышоў ад кіраваньня актывамі, даручыўшы гэтую справу адпаведным кансалтынгавым і юрыдычным кампаніям». «Чакаю, што яны дадуць вычарпальныя тлумачэньні для ўкраінскай і міжнароднай прэсы», — заявіў украінскі лідэр у «Фэйсбуку».

Раней Генэральная пракуратура Ўкраіны (ГПУ) адмовілася праводзіць расьсьледаваньне ў дачыненьні да Парашэнкі ў сувязі з інфармацыяй аб афшорных кампаніях, якія яму належаць. Такое рашэньне ў ведамстве патлумачылі тым, што ў ГПУ няма адпаведных паўнамоцтваў, а таксама тым, што ў вывучаных зьвестках аб дзейнасьці кіраўніка дзяржавы няма складу злачынства.

Раней ад правядзеньня дасудовага расьсьледаваньня ў дачыненьні да Парашэнкі адмовілася Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны (НАБУ), якое таксама спаслалася на адсутнасьць паўнамоцтваў.

Лідэр украінскай Радыкальнай партыі Алег Ляшко пры гэтым заявіў пра намер ініцыяваць працэдуру імпічмэнту.

Ён таксама запатрабаваў стварыць у парлямэнце спэцыяльную камісію «па расьсьледаваньні фактаў існаваньня таемных афшорных кампаній і рахункаў» кіраўніка Ўкраіны.

3 красавіка Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP), Міжнародны кансорцыюм журналісцкіх расьсьледаваньняў (ICIJ), WikiLeaks і сайты сусьветных СМІ апублікавалі матэрыял, прысьвечаны карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады ў некалькіх краінах сьвету. Значная частка гэтага расьсьледаваньня прысьвечана афшорных кампаніям, зьвязаным з Уладзімірам Пуціным. Парашэнка, згодна публікацыі, карыстаўся панамскім афшорам, каб пазьбегнуць выплаты падаткаў пры продажы кампаніі Roshen.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG