Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 красавіка Менская група АБСЭ па Карабаху зьбярэцца ў Вене


Аскепкі снараду ў руках вяскоўца
Аскепкі снараду ў руках вяскоўца

Францыя паведаміла, што 5 красавіка ў Вене адбудзецца сустрэча пасярэднікаў у армяна-азэрбайджанскім канфлікце ў Нагорным Карабаху.

Як паведамляе Deutsche Welle, у заяве Міністэрства замежных спраў Францыі таксама адзначаецца, што кіраўнік францускага ведамства Жан-Марк Эро зьвязаўся зь міністрам замежных спраў Армэніі і заклікаў да неадкладнага замірэньня.

Менская група была ўтворана ў 1992 годзе дзеля ўрэгуляваньня канфлікту ў Нагорным Карабаху. Сустаршыні групы — Расея, ЗША і Францыя. Пастаянныя чальцы Менскай групы АБСЭ — Беларусь, Нямеччына, Італія, Швэцыя, Фінляндыя і Турэччына, а таксама Армэнія і Азэрбайджан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG