Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы на сустрэчы з Пуціным заклікаў вызваліць Саўчанку


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Перамовы ў Маскве праходзілі ў абстаноўцы абвастрэньня супярэчнасьцяў паміж Масквой і Вашынгтонам і спробаў абодвух бакоў зьняць напружанасьць.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін правялі чатырохгадзінную сустрэчу, на якой абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя са становішчам у Сырыі і ва Ўкраіне. Керы заявіў, што лічыць «прадуктыўнымі» перамовы з Пуціным, якія адбыліся 24 сакавіка.

Абодва міністры далі ўвечары ў чацьвер сумесную прэс-канфэрэнцыю. Керы паведаміў, што ён і прэзыдэнт Пуцін абмеркавалі меры па ўсталяваньні дзейснага рэжыму спыненьня агню ў Данбасе, а таксама лёс Надзеі Саўчанкі, украінскай ваеннаслужачай, асуджанай расейскім судом на 22 гады турэмнага зьняволеньня.

Сяргей Лаўроў сказаў, што расейскі бок патлумачыў Джону Керы сваю пазыцыю ў пытаньні аб Саўчанцы. Лаўроў таксама выказаў надзею, што ЗША «падштурхнуць» Украіну да выкананьня менскіх пагадненьняў, накіраваных на ўрэгуляваньне канфлікту ў Данбасе. Ён запэўніў, што і Масква акажа ціск на самаабвешчанае кіраўніцтва ДНР і ЛНР для дасягненьня той жа мэты.

Керы паведаміў журналістам у Маскве, што падчас абмеркаваньня з Пуціным сырыйскай праблемы абодва бакі пагадзіліся дамагацца палітычнага пераходнага пэрыяду ў Сырыі. У расейскіх СМІ зьявіліся паведамленьні, што прэзыдэнт Пуцін адзначыў пазыцыю Барака Абамы, дзякуючы якой Расея дасягнула «такіх посьпехаў» у Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG