З нагоды выбухаў у Брусэлі, у якіх загінулі ня менш за 10 чалавек, многія эўрапейскія палітыкі выказаліся ў Twitter.
Дэвід Кэмэран, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі: «Я шакаваны і занепакоены падзеямі ў Брусэлі. Мы зробім усё магчымае каб дапамагчы».
Анджэй Дуда, прэзыдэнт Польшчы: «Я шакаваны інфармацыяй аб выбухах у Бруселі. Вайна з тэрорам наша агульная абавязак. Спачуванні сем'ям ахвяраў».
Даля Грыбаўскайце, прэзыдэнт Літвы: «Жахлівыя акты тэрарызму ў Брусэлі. Мы салідарныя з усімі, каго гэта закранула».
Альгірдас Буткявічус, прэм’ер-міністар Літвы: «Жахлівыя навіны з Брусэлю. Калі выбухі гэта акт тэрарызму, мы рашуча асуджаем яго, бо ніякія палітычныя мэты ня могуць быць дасягнутыя шляхам гвалту».
Эдгарс Рынкевічс, міністар замежных справаў Латвіі: «Жахлівае адчуваньне "не ці здарыцца, а калі здарыцца”, Латвія стаіць разам з Брусэлем і Бэльгіяй у салідарнасьці супраць тэрарызму».
Віялета Булк, славенскі сябра Эўракамісіі: «Шакаваная навінамі пра выбухі ў Брусэлі. Уважліва сачу за разьвіцьцём падзеяў. Беражыцеся!»
Хашым Тачы, прэзыдэнт Косава: «Шакаваны сёньняшнімі навінамі з Брусэлю. Мае шчырыя спачуваньні сем’ям усіх ахвяраў».
Энда Кені, прэм'ер-міністр Ірляндыі: «Зноў Эўропа падверглася нападу. Мы разам з Бэльгіяй. Тыя, хто выкарыстоўвае сьмерць і гвалт, мусяць быць павержаныя».
Матэа Рэнці, прэм’ер-міністар Італіі: «Сэрцам і розумам з Брусэлем, Эўропай».
Георгі Маргвелашвілі, прэзыдэнт Грузіі: «Моцна шакаваны атакамі тэрарыстаў на аэрапорт Брусэля. Ад імя народу Грузіі выказваю салідарнасьць».
Пятро Парашэнка, прэзыдэнт Украіны: «Шакаваны сьмяротным тэрактам у сэрцы аб’яднанай Эўропы. Спачуваньні сем’ям загінулых. Мы павінны спыніць тэрарызм разам».
Пра выбухі выказваюцца і бэльгійсія палітыкі. Так, прэм’ер Шарль Мішэль піша: «Фэдэральны ўрад уважліва сочыць за разьвіцьцём сытуацыі. Абсалютны прыярытэт надаецца ахвярам і дапамозе ў аэрапорце».