Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі знаходзіцца з двухдзённым візытам у Беларусі.
Падчас візыту чакаюцца яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком беларускага МЗС Уладзімерам Макеем. Вашчыкоўскі таксама наведае Курапаты, Гародню і радзіму сваёй маці — Ваўкавыск.
Апошні раз кіраўнік польскага МЗС наведваў Беларусь у 2010 годзе — тагачасны міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыяжджаў з кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.
Курапаты. Польскія вайскоўцы нясуць вянок, які будзе ўскладаць на знак ушанаваньня памяці ахвяраў польскі міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі
Сымбалічная магіла польскіх ахвяраў у Курапатах
Міністар замежных справаў Польшчы з амбасадарам наведалі Курапаты, прачыталі малітвы ля крыжоў #PolskaBelarus https://t.co/Uogip5qE8V
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Конрад Паўлік і Вітальд Вашчыкоўскі ўшаноўваюць памяць польскіх ахвяраў у Курапатах
Вашчыкоўскі ў Курапатах: Зь беларускімі ўладамі будзем размаўляць пра ўсё, на што дазволіць час #PolskaBelarus https://t.co/h8bXPB68Ud
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Кіраўнік польскага МЗС абяцаў у размове зь беларускімі ўладамі згадаць палітычныя, культурныя пытаньні, праблемы Саюзу палякаў і акрэдытацыі для замежных СМІ ў Беларусі, маючы на ўвазе тэлеканал «Белсат».
Вітальд Вашчакоўскі наведаў візавы цэнтр у "Галілеа": ёсьць прапановы па спрашчэньні працэдуры візаў.#PolskaBelarus https://t.co/Y413ESqHGi
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Вашчакоўскі пра візы ў Польшчу: Працэс атрыманьня візаў патаньнеў, бо меньш выдаткаў на дарогу.#PolskaBelarus https://t.co/WgrHsF5IgX
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Вашчыкоўскі #PolskaBelarus Макей:Беларусь катэгарычна асуджае тэрарызм і спадзяецца, што вінаватых знойдуць #PolskaBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Вашчыкоўскі #PolskaBelarus Макей: гэта першы такі візіт за 8 год #PolskaBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
у МЗС ідзе сумесны брыфінг міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Вашчыкоўскага і Макея #PolskaBelarus https://t.co/kAnNdcCtMn
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Вашчыкоўскі: ініцыятыва сустрэчы сыходзіла ад нас. міністр (макей) усё хутка арганізаваў #PolskaBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016