Вашчыкоўскі: у Курапатах пахаваныя ахвяры жорсткіх злачынстваў #PolskaBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Макей:Беларусь катэгарычна асуджае тэрарызм і спадзяецца, што вінаватых знойдуць #PolskaBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Вашчыкоўскі: мы абмяркоўвалі зьніжэньне цаны віз для беларусаў #PolskaBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Вашчыкоўскі: Мы не абыходзілі маўчаньнем пытаньні палякаў, якія жывуць у Беларусі #PolskaBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Макей: мусім прызнаць, што ў нашых стасунках ёсьць шэраг пытаньняў і іх трэба вырашыць #PolskaBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Макей: мы хочам дывэрсыфікаваць нашу міжнародную дзейнасьць #PolskaBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Лукашэнка сустракаецца з Вашчыкоўскім
На сустрэчы зь Вітальдам Вашчыкоўскім Аляксандар Лукашэнка выказаў надзею, што Беларусь і Польшча будуць больш інтэнсіўна разьвіваць двухбаковыя адносіны.
«Нядобра нам глядзець адзін на аднаго праз плот, — сказаў Лукашэнка. — Мы заўсёды знаходзілі агульную мову. Хацелася б, каб так было і цяпер». Паводле яго слоў, Беларусь і Польшча могуць згуляць значную ролю ў Эўропе і паўплываць на многія працэсы.