Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Польшчы сустрэнецца з Лукашэнкам, пабывае ў Курапатах, Горадні і Ваўкавыску


Вітальд Вашчыкоўскі
Вітальд Вашчыкоўскі

Стала вядомая праграма першага за 7 год візыту міністра замежных спраў Польшчы ў Беларусь.

Працоўны візыт у Беларусь новы міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі правядзе 22–23 сакавіка. Гэта першы з 2010 году візыт у Беларусь польскага чыноўніка такога рангу (у 2014 годзе ў Менск прылятаў намесьнік міністра).

Акрамя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і перамоваў з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем, у праграме візыту ёсьць публічныя і прыватныя мерапрыемствы:

У 11:00 22 сакавіка Вашчыкоўскі ўскладзе кветкі да магіл ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты каля Менску.

У 13:00 ён наведае візавы цэнтар Польшчы ў сталічным гандлёвым цэнтры «Галілеа».

На наступны дзень ён у 15:10 ускладзе кветкі да помніка Элізе Ажэшцы ў Гародні, затым у консульстве правядзе сустрэчу без удзелу прэсы з гарадзенскімі палякамі. Таксама міністар наведае з прыватным візытам могілкі і польскую школу ў Ваўкавыску, родным горадзе сваёй маці.

Незадоўга да візыту, 17 сакавіка, з Вашчыкоўскім у Варшаве сустрэліся беларусы Ўладзімер Кобец (Беларускі дом у Варшаве), Сяргей Пялеса («Белсат»), Зьміцер Новікаў («Эўрарадыё»), Зьміцер Бандарэнка («Эўрапейская Беларусь») і Натальля Радзіна («Хартыя-97»).

Яшчэ на мінулым тыдні ў Беларусь прыбыў новы амбасадар Польшчы Конрад Паўлік. Ягоным першым заданьнем на новай пасадзе якраз і была падрыхтоўка візыту Вашчыкоўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG