Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі міністар едзе ў Менск, каб падтрымаць Беларусь ва ўмовах пагрозы з боку “рускага міру”


Вітальд Вашчыкоўскі
Вітальд Вашчыкоўскі

Напярэдадні візыту ў Беларусь міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі расказаў Радыё Свабода пра мэты гэтага візыту.

Польскі міністар браў удзел у працы форуму Нямецкага фонду Маршала ў Брусэлі. Наш карэспандэнт Рыкард Юзьвяк у кулюарах форуму сярод іншага пагаварыў зь ім пра заплянаваны на наступны тыдзень візыт у Беларусь.

РС: Найбліжэйшымі днямі Вы едзеце ў Беларусь. Чаго Вы спадзеяцеся дасягнуць падчас гэтага гістарычнага візыту? Ці магчымыя цяпер у Беларусі палітычныя і эканамічныя рэформы?

Вашчыкоўскі: Так, на наступным тыдні я наведаю Менск і спадзяюся, што адбудзецца аднаўленьне суседзкіх кантактаў паміж Польшчай і Беларусьсю. Апошні раз, калі я не памыляюся, польскі міністар замежных справаў наведваў Беларусь пяць-шэсьць гадоў таму. Будучы суседзямі, мы мусім спрабаваць аднавіць гэтыя суседзкія кантакты. Па-другое, я думаю, што наша задача — перадаць ясны мэсыдж нашым суседзям, што мы зацікаўленыя ў захаваньні незалежнасьці і сувэрэнітэту гэтай краіны.

Маючы справу з расейскімі амбіцыямі аднавіць «рускі мір», з імпэрскімі амбіцыямі Расеі, якія пагражаюць усім яе суседзям — Грузіі, Украіне — мы можам сказаць, што і Беларусь можа трапіць у складаную сытуацыю. Таму мы спадзяемся падтрымаць яе цяпер.

Мы пабачым, якія зьмены ёсьць у пазыцыі апазыцыі, якія зьмены ў пазыцыі ўладаў што да будучай трансфармацыі краіны, ці ёсьць нейкія знакі дэмакратызацыі. Але самы важны мэсыдж у гэты момант — захаваць Беларусь як незалежную краіну.

РС: Але як Вы можаце дапамагчы Беларусі? Які стымулы ў вас ёсьць?

Вашчыкоўскі: Найважнейшае — гэта эканамічнае супрацоўніцтва і палітычнае «ўцягненьне». Гэта два інструмэнты, якія мы маем для таго, каб увайсьці ў кантакт зь Беларусьсю і захаваць яе незалежнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG