Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле


Былы міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле памёр ва ўзросьце 54 гадоў. Прычыны сьмерці Вэстэрвэле афіцыйна пакуль не абвешчаныя.

У чэрвені 2014 года Deutsche Welle паведамляла, што ў экс-кіраўніка МЗС дыягнаставана леўкемія.

Гіда Вэстэрвэле быў сярод аўтараў артыкулу «Лукашэнка лузэр». Сэнс: ніякіх больш размоваў і ні цэнта грошай. Пазьней у адказ на ўведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі санкцыі, намякаючы на Гіда Вэстэрвэле, Лукашэнка сказаў: «Лепш быць дыктатарам, чым „блакітным“, вядома. Але Госпад зь ім».

Гіда Вэстэрвэле займаў пасаду кіраўніка міністэрства замежных справаў ФРГ з 2009 па 2013 гады. З 2009 па 2011 гады ён таксама быў віцэ-канцлерам ФРГ.

Вестэрвеле стаў першым міністрам ва ўрадзе Нямеччыны, які адкрыта заявіў аб сваёй гомасэксуальнай арыентацыі.

У 2011 годзе Свабодная дэмакратычная партыя Нямеччыны, лідэрам якой быў Вэстэрвэле, атрымала паразу на парлямэнцкіх выбарах. Пасьля паразы на выбарах Вэстэрвэле пакінуў урад і сышоў з пасады партыйнага лідэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG