Міністры запатрабавалі ад афіцыйнага Менску вызваліць усіх палітычных вязьняў і правесьці ў краіне палітычныя рэформы. Удзельнікі сустрэчы ня выключылі, што, калі гэта ня будзе зроблена, супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі могуць увесьці новыя шырэйшыя санкцыі.
«Спадар Лукашэнка — апошні дыктатар у Эўропе. Ён перасьледуе людзей, якія ўсяго толькі рэалізуюць свае грамадзянскія правы і правы чалавека. Таму мы гэтак рашуча, пашырыўшы санкцыі, адрэагавалі на рэпрэсіі ў суседняй з намі краіне — не дзе-небудзь яшчэ, а тут, у Эўропе, і менавіта таму мы салідарныя з Польшчаю ў тым, што датычыць Беларусі», — заявіў пасьля перамоваў кіраўнік Міністэрства замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.