Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакульчык пацьвердзіў затрыманьне Баскіна

абноўлена

©Shutterstock
©Shutterstock

Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валеры Вакульчык пацьвердзіў затрыманьне ўладальніка групы кампаніяў «Сэрвалюкс» Яўгена Баскіна і шэрагу топ-мэнэджэраў кампаніі.

«КДБ сапраўды ўзбуджаў крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніцтва кампаніі „Сэрвалюкс“, як гэта паведамлялі некаторыя СМІ», — цытуе БелТА Вакульчыка.

Раней у СМІ зьявілася інфармацыя пра затрыманьне Баскіна і шэрагу ягоных калегаў.

Група кампаніяў «Сэрвалюкс» — найбуйнейшы вытворца і інвэстар у аграпрамысловым комплексе Беларусі.

«Фінансавага дырэктара „Сэрвалюкса“ і ўладальніка кампаніі Яўгена Баскіна затрымалі ў аэрапорце перад вылетам. Але пытаньне ня ў гэтым, а ў тым, што ў нас ёсьць доказы», — удакладніў Вакульчык.

Усяго па гэтай справе 14 сакавіка 2016 году было затрымана 15 чалавек. Гэта службовыя асобы ЗАТ «Сэрвалюкс» і афіліяванай зь ім структуры «Экамол Агра».

«Да цяперашняга моманту яны лічылі сябе недатыкальнымі. Нам пэўна вядома, што ў працэсе працы ўжо ў гэтым годзе пасьля тых падзей (распачынаньня крымінальных спраў), якія тычыліся кампаніяў „Біякам“, „Консул“, якія займаліся падобнай дзейнасьцю ў сфэры кармоў, ім задавалі пытаньне: „Як вы будзеце ўсё гэта рабіць? Бо глядзіце, што адбываецца“. Але яны сказалі, што іх гэта ня тычыцца. Як бачым, яны трохі памыліліся... Кожны з тых, хто затрыманы, мае сваю ступень дачыненьня. Хтосьці кіраваў рахункамі, хтосьці прыходзіў і дамаўляўся, хтосьці прыносіў і забіраў наяўныя грошы», — распавёў старшыня КДБ.

Ён дадаў, што шкода ад незаконнай дзейнасьці гэтых людзей складае ня менш за 370 млрд рублёў.

«Заробленыя такім шляхам грошы з афшорных кампаніяў траціліся на набыцьцё прадметаў раскошы, вядзеньне адпаведнага ладу жыцьця», — сказаў Вакульчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG