У Магілёве затрыманыя кіраўнік кампаніі «Сэрвалюкс» Яўген Баскін і чацьвёра ягоных падначаленых.
Пра гэта паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, да якіх зьвярнуліся па дапамогу родзічы затрыманых.
«Баскіна і яшчэ чатырох чалавек зь яго каманды затрымалі ўчора. Да нас прыйшлі сваякі арыштаваных, якія пакуль пажадалі не называць іх імёнаў. Паводле іх, затрыманьне адбылося 14 сакавіка ў офісе арганізацыі. Затрымлівалі супрацоўнікі КДБ. Машыны былі зь менскімі нумарамі», — паведаміў свабодзе праваабаронца Барыс Бухель.
У магілёўскім офісе кампаніі «Сэрвалюкс» на пытаньне пацьвердзіць затрыманьне Яўгена Баскіна адказалі: «Пакуль без камэнтароў».
«Сэрвалюкс» лічаць найбуйнейшым вытворцам бройлераў у Беларусі.
Яўгена Баскіна называюць адным з самых пасьпяховых бізнэсоўцаў Беларусі. Створаная ім група кампаніяў «Сэрвалюкс» вядомая пад брэндамі «Петруха», «Братья Гриль», «Кувшинка». У яе склад уваходзяць птушкафабрыкі, мяса і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы, камбікормавыя заводы.
Яўген Баскін арандаваў Магілёўскую бройлерную птушкафабрыку ў 2002 годзе. У 2006 годзе яна была прыватызаваная з дазволу Аляксандра Лукашэнкі. Група Кампаніяй «Сэрвалюкс» валодае трацінай беларускага рынку вырабу мяса птушкі. У Баскіна мянушка «Птушыны кароль».
КДБ пацьвердзіў затрыманьне Баскіна
10 фактаў пра затрыманага «Птушынага караля» Яўгена Баскіна
Сумесных праектаў у Чыжа і Баскіна не было, — экспэрт
Сыстэма шукае грошы ў беларускіх алігархаў, — экспэрт
Баскін быў дабрачынцам, дапамагаў габрэйскай дыяспары
Грыб пра арышты беларускіх алігархаў: гэта пераразьмеркаваньне капіталу і выбіваньне грошай