Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон пацьвердзіў сьмерць аднаго зь лідэраў групоўкі «Ісламская дзяржава»


Умар аш-Шышані (у цэнтры), архіўнае фота
Умар аш-Шышані (у цэнтры), архіўнае фота

Адзін зь лідэраў групоўкі «Ісламская дзяржава» Умар аш-Шышані, вядомы таксама як «Умар Чачэнец», загінуў падчас амэрыканскай бамбардзіроўкі на паўночным усходзе Сырыі, пацьвердзілі ў Пэнтагоне 14 сакавіка.

Атака з паветра на калёну аўтатранспарту, у складзе якой рухаўся баявік, адбылася 4 сакавіка ля сырыйскага горада Шададзі. У крытычным стане аш-Шышані быў перавезены ў фактычную сталіцу кантраляванай групоўкай «Ісламская дзяржава» тэрыторыі — горад Рака, але атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыцьцём.

Аш-Шышані, або Тархан Батырашвілі, займаў некалькі пасадаў у кіраўніцтве групоўкі, у тым ліку пост «ваеннага міністра».

Ён нарадзіўся ў студзені 1986 году ў пасёлку Біркіані ў Панкіскай цясьніне ў Грузіі, удзельнічаў у расейска-грузінскай вайне ў Паўднёвай Асэтыі ў 2008 годзе.

Восеньню 2010 году ён быў асуджаны паводле абвінавачваньня ў незаконным захоўваньні зброі; у турме стаў прыхільнікам радыкальнага ісламу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG