Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міністар абароны» тэрарыстычнай групы, магчыма, забіты


Умар аш-Шышані
Умар аш-Шышані

Адзін з вышэйшых кіраўнікоў «Ісламскай дзяржавы», які паходзіць з Грузіі, магчыма, забіты ў выніку паветранай атакі.

Адзін з вышэйшых камандзіраў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Умар аш-Шышані быў аб’ектам паветранага ўдару, нанесенага амэрыканскімі самалётамі на паўночным усходзе Сырыі, паведамілі амэрыканскім інфармацыйным агенцтвам прадстаўнікі Пэнтагону.

Паводле папярэдніх неафіцыйных дадзеных, разам з аш-Шышані, якога называюць «ваенным міністрам» «Ісламскай дзяржавы», былі забітыя дванаццаць баевікоў. Прэс-сакратар Пэнтагону назваў аш-Шышані «выпрабаваным у баях лідэрам» зь вялікім досьведам баявых дзеяньняў у Іраку і Сырыі. Мяркуюць, што ў апошні час ён кіраваў ваеннымі апэрацыямі «Ісламскай дзяржавы» на поўначы Сырыі. Яго імя знаходзіцца ў сьпісе самых небясьпечных баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі. За інфармацыю, якая прывядзе да яго злову або ліквідацыі, прызначаная ўзнагарода ў 5 мільёнаў даляраў.

30-гадовы Аш-Шышані, таксама вядомы пад мянушкай «Умар Чачэнец», зьяўляецца выхадцам з Грузіі. Яго рэальнае імя — Тархан Батырашвілі. Гэта ня першае паведамленьне пра ягоную гібель. Калі інфармацыя аб яго ліквідацыі пацьвердзіцца, то, як заявіў прадстаўнік Пэнтагону, «гэта нэгатыўна адаб’ецца на здольнасьці „Ісламскай дзяржавы“ вэрбаваць замежных баевікоў, асабліва з Чачні і каўкаскага рэгіёну і паменшыць магчымасьці „Ісламскай дзяржавы“ ў каардынаваньні нападаў і вядзеньня абароны гарадоў Рака ў Сырыі і Масул у Іраку» .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG